Пхэньян Сёньня прадстаўнікі Паўночнай і Паўдзёнай Карэяў абмяркоўваюць крызыс, які спарадзіла ядзерная праграма Пхэньяну. Сэул у чарговы раз пераконвае Паўночную Карэю адмовіцца ад ваенай ядзернай праграмы і захаваць бязьядзерны статус карэйскай паўвыспы. На нядаўніх перамовах у Пэкіне з прадстаўнікамі Кітаю і ЗША прадстаўнікі Паўночнай Карэі прызналі, што іх краіна валодае ядзернай зброяй. Яны заяўляюць, што адзіны шлях вырашэньня крызысу – адмова Амэрыкі ад палітыкі, варожай адносна КНДР.
Сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш патэлефанаваў старшыні КНР Ху Дзын Тао і падзякаваў яму за ўдзел у спробах вырашыць крызыс. У размове з кітайскім лідэрам амэрыканскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты выступаюць за мірнае вырашэньне праблемы.