Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:15 ]  Чарговы тэрарыстычны акт у Інданэзыі

Джакарта Сёньня раніцаю ў аэрапорце інданэзыйскай сталіцы адбыўся выбух, паводле папярэдняй інфармацыі параненыя 11 чалавек. Гэта другі тэракт у Інданэзыі на гэтым тыдні. Улады падазраюць у арганізацыі гэтых нападаў радыкальную ісламскую групоўку “Джэмаа ісламія”. У сераду пачаўся суд над лідэрам гэтай групоўкі Абубакарам Башырам. Яго абвінавачваюць у арганізацыі леташняга выбуху на выспе Балі, у выніку якога загінулі 202 чалавекі, пераважна замежныя турысты.
XS
SM
MD
LG