Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:05 ]  У Іраку затрыманы яшчэ адзін з кіраўнікоў былога рэжыму

Багдад У Іраку арыштаваны генерал Гасам Махамад Амін. Ва ўрадзе Садама Гусэйна ён адказваў за сувязі з інспэктарамі ААН па раззбраеньні. Генерал Амін фігураваў у сьпісе 55-ці дзеячоў былога рэжыма, якія расшукваюцца амэрыканскімі войскамі. У Багдадзе амэрыканская адміністрацыя стварае з былых гпарацкіх чыноўнікаў адмысловую групу, якая будзе займацца вада- і электразабесьпячэньнем ірацкай сталіцы. У бліжэйшы час ў Ірак з Амэрыкі і Эўропы прыедуць 150 іракцаў-эмігрантаў, якія маюць досьвед адміністрацыйнай працы. Амэрыканская адміністрацыя ў Іраку адчувае востры недахоп кваліфікаваных чыноўнікаў-іракцаў. Сёньня ў Тыкрыце ў выніку аварыі загінуў амэрыканскі вайсковец і яшчэ адзін быў паранены.
XS
SM
MD
LG