(ВІЛЬНЯ) Літоўскі прэзыдэнт Раландас Паксас сёньня правёў акрабатычны палёт. У самалёт ён запрасіў камісара ў пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Гюнтэра Фэргойгана. Пасьля 15-хвіліннага палёту Паксас зрабіў паварот на 360 градусаў, каб прывітаць каля сотні гледачоў, сярод якіх былі дыпляматы, палітыкі і рэпартэры. Пасьля палёту Гюнтэр Фэргойган сказаў, што авіяакрабатыка ў выкананьні літоўскага прэзыдэнта пакінула самыя добрыя ўражаньні, а галоўнае, што ён мог бачыць краіну, якая зьяўляецца кандыдатам на далучэньне да Эўразьвязу, з вышыні птушынага палёту. Гэты візыт Фэргойгана быў апошнім напярэдадні маючага адбыцца 10-11 траўня рэфэрэндуму ў пытаньні далучэньня Літвы да Эўразьвязу