(ПЭКІН) У Кітаі сёньня быў зьняты са сваёй пасады міністар аховы здароўя ў зьвязку з адсутнасцью прагрэсу ў барацьбе з распаўсюджаньнем эпідэміі САРС. Паводле апошніх зьвестак, колькасьць хворых на САРС у Кітаі перавысіла 2700 чалавек, памерлі ў выніку захворваньня на атыповую пнэўманію 122 чалавекі. У Ганконгу зарэгістравана болей за 1500 выпадкаў захворваньня на САРС, 121 чалавек памер ад вірусу нетыповай пнэўманіі