(КУАЛА-ЛЮМПУР) Міністры аховы здароўя азіяцкіх краінаў, якія сабраліся ў сталіцы Малайзіі, сёньня прынялі сумесную рэзалюцыю. Яны заклікалі да праверак стану здароўя пасажыраў у паветраных і марскіх портах, каб запабегчы распаўсюду нетыповай пнэўманіі –САРС. Міністар аховы здароўя Малайзіі заявіў, што выкананьне гэтай рэзалюцыі мусіць быць абавязковым для ўсіх краінаў рэгіёну