Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:42 ]  Сёньня -- першы касьмiчны палёт пасьля трагедыi "Калюмбii"


БАЙКАНУР (КАЗАХСТАН). Сёньня з касмадрому ў Байкануры на мiжнародную касьмiчную станцыю накiруецца касьмiчны карабель з расейскiм i амэрыканскiм касманаўтамi на борце. Гэта будзе першы пiлётаваны касьмiчны палёт з таго часу, як у лютым амэрыканскi касьмiчны чаўнок “Калюмбiя” пацярпеў катастрофу. Усе сем касманаўтаў на борце “Калюмбii” загiнулi. Цяперашнi экiпаж заменiць на мiжнароднай касьмiчнай станцыi двух амэрыканскiх i аднаго расейскага касманаўта, якiя мусяць на пачатку траўня вярнуцца на Зямлю.
XS
SM
MD
LG