(Вашынгтон) Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што перамовы з удзелам ЗША, Кітаю і Паўночнай Карэі адносна спыненьня Пхэньянам ядзернага рэактару не далі выніку. Адказваючы падчас брыфінгу ў Пэнтагоне на пытаньне, ці могуць ЗША ужыць іншыя захады, акрамя дыпляматычных, Рамсфэлд заявіў, што перамовы зайшлі ў тупік. Ён сказаў, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і дзяржаўны сакратар Колін Паўэл працуюць над праблемай і спадзяюцца, што яна будзе вырашаная дыпляматычным шляхам