Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Сілы кааліцыі затрымалі былога кіраўніка спэцслужбаў Іраку

(БАГДАД) Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што сілы кааліцыі ў Іраку затрымалі былога кіраўніка ірацкіх спэцслужбаў Фарука Хіджазі, які, па некаторых зьвестках, прапанаваў плян нападу на Усясьветны гандлёвы цэнтар. Ён быў затрыманы блізу мяжы зь Сірыяй. Хіджазі кіраваў зьнешнімі апэрацыямі ірацкіх спэцслужбаў у сярэдзіне 90-х гадоў. Амэрыканскія спэцслужбы вядуць допыт былога віцэ-прэм’ера Іраку Тарыка Азіза, які ўчора дабраахвотна здаўся войскам кааліцыі. Злучаныя Штаты спадзяюцца на тое, што ён прадаставіць войскам саюзьнікаў істотную інфармацыю пра лёс Садама Хусэйна
XS
SM
MD
LG