(КУАЛА-ЛЮМПУР) Экспэрты ў справе аховы здароўя Азіі сёньня сустракаюцца ў сталіцы Малайзіі, каб абмеркаваць сумесны плян барацьбы зь вірусам нетыповай пнэўманіі САРС. Удзел у сустрэчы бяруць адмыслоўцы зь Кітаю, Ганконгу, Паўднёвай Карэі, Японіі і 10 паўднёваазіяцкіх краінаў. Спэцыялісты прапанавалі ў якасьці папераджальнай меры ўвесьці дакладны кантроль за пасажырамі ў аэрапортах і марскіх партах і забараняць вандроўкі людзям з сымптомамі САРС