Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  З наступнага тыдня, маюць аднавіць сваю працу ірацкія міністэрствы


БАГДАД: Амэрыканскі адміністратар Іраку Джэй Гарнэр заявіў, што “ўрадавы працэс” у Багдадзе пачнецца зь наступнага тыдня. Аб гэтым ён заявіў пасьля сустрэчы з групай ірацкіх акадэмікаў і тэхнакратаў. Гарнэр адзначыў, што да кожнага з міністэрстваў будзе прызначаны каардынатар, які дапаможа аднавіць дзейнасьць ўраду. Гарнэр паўтарыў, што Іран падбухторвае ірацкіх шыітаў да анты-амэрыканскіх пратэстаў, і заклікае стварыць ў Іраку іслямскі ўрад. Аднак раней, намесьнік Гарнэра брытанскі генерал Томі Крос адзначыў, што іракцы скарыстоўваюць толькі сваё права на волевыяўленьне, пасьля дзесяцігодзьдзяў рэпрэсыяў. Паводле Кроса, ён ня верыць, каб ірацкія шыіты хацелі іслямскага кіраваньня такога, як ў суседнім Іране. Ірацкія інжынеры перасьцераглі, што з прычыны рамонтаў, яшчэ некаторы час у Багдадзе ня будзе поўнасьцю адноўленая пастаўка электрычнасьці. У міжчасе, самаабвешчаны мэр Багдаду Мухамад Аль-Зубаідзі, наведаў сталічныя шпіталі і станцыі водазабясьпячэньня, ды сутрэўся з прызначанымі ім дараднікамі. ЗША не прызнаюць Зубаідзі, і не запрасілі яго на сустрэчу з Гарнэрам.
XS
SM
MD
LG