ТЭЛЬ АВІЎ: Палестынскі тэрарыст-самагубца ўзарваў сябе на чыгуначнай станцыі ў Тэль-Авіве. У выніку, параненыя як мінімум 12 чалавек. Адказнасьць за тэракт ўзяла на сябе палестынская арганізацыя “ Брыгады Пакутнікаў Аль Аксы”. Сёньня, ізраільскія сілы правялі рэйд на вёску недалёка ад Рамала на заходнім беразе Ярдану і забілі двух маладых палестынцаў, якія кідалі ў ізраільцаў каменьнямі. Хваляваньні на палестынскіх тэрыторыях супалі з прызначэньнем Махмуда Аббаса новым прэм’ерам палестынскай аўтаноміі. Аббас сфармаваў свой кабінэт, які яшчэ павінен ўхваліць палестынскі парлямент. Злучаныя Штаты і Расея віталі новы палестынскі ўрад, які будзе працаваць над стварэньнем незалежнай палестынскай дзяржавы.