Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:25 ]  НАТО гатовае да міратворчай ролі ў пасьляваенным Іраку

МОНС. БЭЛГІЯ: Вярхоўны камандзір сілаў НАТО ў Эўропе –генерал Джэймс Джонс заявіў, што альянс будзе гатовы разьмясьціць свае сілы ў Іраку, калі паступіць такая просьба. Ягоная заява супала з перамовамі паміж ЗША і астатнімі сябрамі НАТО наконт дапамогі альянсу ў гарантаваньні стабільнасьці пасьля сфармаваньня новага ўраду Іраку. Злучаныя Штаты выступаюць за міратворчую ролю НАТО ў Іраку. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Францыі Сэсіль дзі Борга заявіла, што Парыж гатовы абмеркаваць такі вырыянт, але сьпярша трэба пачуць, што прапануюць Злучаныя Штаты.
XS
SM
MD
LG