Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:21 ]  ЗША вiтаюць пагадненьне наконт палестынскага ўраду


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты, а таксама лiдэры iншых краiнаў вiталi вырашэньне спрэчкi памiж палестынскiм лiдэрам Ясэрам Арафатам i новым палестынскiм прэм’ер-мiнiстрам Махмудам Абасам наконт прызначэньня палестынскага ўраду. Паводле пагадненьня, Абас будзе таксама мiнiстрам унутраных справаў, а былы кiраўнiк службаў бясьпекi ў Сэктары Газа Мухамэд Даглан будзе кантраляваць пытаньнi бясьпекi. Раней Арафат адмаўляўся пагадзiцца з кандыдатурай Даглана, якога ён звольнiў летась. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр назваў цяперашняе пагадненьне важным крокам да апублiкаваньня мiрнага пляну, якi будзе ўлучаць у сябе стварэньне палестынскай дзяржавы. Такi плян быў падрыхтаваны летась ЗША разам з Эўразьвязам, Расеяй i ААН. Паводле прэсавага сакратара Белага Дому Ары Фляйшэра, перш, чым плян будзе апублiкаваны, трэба, каб палестынскi парлямэнт зацьвердзiў урад Абаса.
XS
SM
MD
LG