Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:18 ]  “Рэпарцёры бязь межаў” крытыкуюць урад ЗША


ПАРЫЖ. Мiжнародная журналiсцкая арганiзацыя “Рэпарцёры бязь межаў” выступiла з жорсткай крытыкай амэрыканскага ўраду. Паводле арганiзацыi, улады ЗША прыкладаюць недастаткова намаганьняў, каб расьледаваць зьнiкненьне журналiстаў у Іраку. Францускi тэлеапэратар Фрэд Нэракi i лiбанскi перакладчык Хусэйн Атман зьнiклi 22 сакавiка, пасьля таго, як iхная машына трапiла пад абстрэл каля гораду Басра ў паўдзённым Іраку. Тады загiнуў брытанскi журналiст Тэры Лойд.
XS
SM
MD
LG