Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:11 ]  Блэр назваў пiлiгрымку ў Кербале праявай свабоды


Брытанскi прэм’ер-мiнiстар Тонi Блэр назваў праявай свабоды для iрацкага народу пiлiгрымку, на якую ў iрацкiм горадзе Кербэла сабралiся сотнi тысячаў мусульман-шыiтаў. Падчас кiраваньня Садама Хусэйна гэтая пiлiгрымка, якая адзначае дзень сьмерцi ўнука пракрока Мухамэда, была забароненая. Падчас цяперашняй пiлiгрымкi нязначная частка ўдзельнiкаў скандавала анты-амэрыканскiя лёзунгi. Тым часам у Вашнгтоне прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр перасьцярог Іран ад умяшальнiцтва ў палiтычныя падзеi ў Іраку. Амэрыканская адмiнiстрацыя кажа, што iранскiя агенты былi перакiнутыя на тэрыторыю Іраку пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна, каб прасоўваць iранскiя iнтарэсы ў Іраку.
XS
SM
MD
LG