Кіраўнік інспэктараў ААН па раззбраеньні Іраку Ганс Блікс лічыць, што цяпер у сілаў каліцыі ў Іраку значна больш магчымасьцяў знайсьці арсэналы зброі масавага зьнішчэньня былога ірацкага рэжыму, чым у інспэктараў ААН. Блікс падкрэсьліў, што зараз у Іраку можа бесперашкоднга апытваць людзей, якія не перасьцерагаюцца ўсяўладных спэцслужбаў Садама Гусэйна. Разам з тым Ганс Блікс падкрэсьліў, што паводле рэзалюцыяў ААН для зьняцьця з Іраку санкцыяў менавіта міжнародныя інспэктары мусяць падцьвердзіць, што ў Іраку няма зброі масавага зьнішчэньня.
Генеральны сактарар ААН Кофі Анан таксама сёньня заявіў, што паводле рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН менавіта ваенныя інспэктары ААН, а не Злучаныя Штаты мусяць падцьвердзіць, што ў Іраку ўжо няма забароненая зброі. Аднак Кофі Анан выказаў меркаваньне, што Рада бясьпекі ААН можа перагледзець рэзалюцыю, каб яна адпавядала сёньняшняй сытуацыі ў Іраку.
За неадкладнае скасаваньне санкцыяў выступаюць ЗША, Велікабрытанія, Кітай і Францыя. Са сталых сябраў Рады бясьпекі ААН пакуль за гэта ня выказалася толькі Расея.