Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:48 ]  Папа Ян Павал Другі магчыма будзе запрошаны ў Расею


Масква Расейскі прэмьер-міністар Міхаіл Касьянаў паведаміў, што Масква спадзяецца арганізаваць візыт Папы Рымскага ў Расею ў бліжэйшай будучыні. Аднак Касьянаў падкрэсьліў, што візыт мусіць быць узгоднены з рэлігійнымі дзеячамі. Расейская Праваслаўная царква выступае супраць такога візыту. Паводле Ватыкану ў жніўні, калі Папа паедзе ў Манголію, ён можа спыніцца ў Расеі. Пакуль невядома, ці дазволяць расейскія ўлады гэты прыпынак рымскаму пантыфіку бяз згоды Расейскай Праваслаўнай царквы.
XS
SM
MD
LG