Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:05 ]  Перамовы пра ядзерную праграму Пхэньяну пачнуцца заўтра


Пэкін Заўтра тут пачынаюцца трохбаковыя перамовы наконт ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. У іх прымуць удзель прадстаўнікі Пхэньяну, Вашынгтону і Пэкіну. Сёньня ў кітайскую сталіцу для ўдзелу ў перамовах прыехаў памочнік дзяржсакратара ЗША Джэймс Кэллі. Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту заявіў сёньня, што Злучаныя Штаты маюць намер пераканаць Паўночную Карэю адмовіцца ад яе ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG