Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:47 ]  Кітай выступае за адмену санкцыяў супраць Іраку


Пэкін Кітай выступае за адмену санкцыяў супраць Іраку, уведзеных у 1991 годзе пасьля вайны ў Затоцы. Аднак прадстаўнік МЗС Кітаю адзначае, што рашэньне мусіць быць прынятае ў межах ААН. На мінулым тыдні прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Раду бясьпекі ААН скасаваць санкцыі. Масква і Парыж заяўляюць, што гэтае рашэньне ня можа быць прынятае аўтаматычна. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заявіў, што санкцыі могуць быць зьнятыя толькі пасьля таго, як інспэктары ААН падцьвердзяць, што ў Іраку няма зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG