Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:44 ]  Дзьве буйнейшыя расейскія нафтавыя кампаніі аб'ядноўваюцца


Масква Буйнейшыя расейскія нафтавыя кампаніі “Юкас” і “Сібнафта” абвесьцілі пра аб’яднаньне. Кіраўніком аб’яднанай кампаніі стане старшыня ўправы “Юкаса” Міхаіл Хадаркоўскі. Прэзыдэнт “Сібнафты” Евгеній Швідлер ўзначаліць раду дырэктараў новай кампаніі. Калі міністэрства антыманапольнай палітыкі ня будзе мець пярэчаньняў наконт гэтага зьліцьця, новая аб’яднаная кампанія можа ўвайсьці ў пяцерку найбуйнейшых нафтавых кампаніяў сьвету.
XS
SM
MD
LG