Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:24 ]  Джэй Гарднэр сустрэўся з лідэрамі курдаў


Багдад Сёньня кіраўнік часовай амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Джэй Гарднэр сустрэўся з лідэрамі курдскіх груповак Масудам Барзані і Джалалам Талабані. Сустрэча адбылася на поўначы краіны, у зоне, якую кантралююць курды. Учора ў Багдадзе Джэй Гарднэр наведаў шпіталі, разрабаваныя марадзёрамі. Сёньня ж працяываецца масавае паломніцтва мусульманаў шыіітаў у Кэрбэлу, да магілы імама Гусэйна, зяця прарока Мухамада. Пры Саддаме Гусэйне паломніцтвы шыіітаў у Кэрбэлу былі забароненыя. Сёньня Ў Багдадзе шыіты праводзяць мітынг пратэсту ў сувязі з арыштам аднаго з іх лідэраў. Амэрыканскія вайскоўцы затрымалі былога прэмьер-міністра Іраку Махамада Аль Зубэйдзі, які ўваходзіў у сьпіс кіраўнікоў былога рэжыму , якіх расшуквае амэрыканскае войска. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў учора, што ваеная прысутнасьць Злучаных Штатаў у Іраку ня будзе працяглаю.
XS
SM
MD
LG