Ісламабад Кіраўнік Афганістану Гамід Карзай прыбыў сёньня з візытам ў Пакістан. Галоўная тэма ягоных перамоваў з пакістанскімі лідэрамі – напружанасьць на мяжы паміж дзьвюма краінамі. Афгансккія ваеныя заяўляюць, што ўзброеныя групоўкі, што базуюцца ў Пакістане , занялі некалькі раёнаў афганскай правінцыі Гост. Паводле афганскіх афіцыйных асобаў талібы, якія робяць тэрарыстычныя рэйды ў Афганістан, таксама базуюцца ў Пакістане. На мінулым тыдні памежнікі абедзьвюх краінаў абстралялі памежныя раёны з гарматаў.