Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Перамовы аб ядзернай праграме Пхэньяну пачнуцца заўтра


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнiк Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША паведамiў, што заўтра ў Пэкiне маюць пачацца перамовы памiж Злучанымi Штатамi, Кiтаем i Паўночнай Карэяй наконт паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Перамовы павiнныя скончыцца ў пятнiцу. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр сказаў, што ЗША будуць дабiвацца пагадненьня з камунiстычным урадам Паўночнай Карэi аб спыненьнi ядзернай праграмы Пхэньяну. (Баўчэр: 24) “Сытуацыя, створаная гэтымi ядзернымi праграмамi азначае, што Паўночная Карэя згубiла мноства выгадаў, якiя яна магла атрымаць ад сьвету; згубiла мноства магчымасьцяў, на якiя яна магла разьлiчваць. Таму пытаньне нумар адзiн, якое мы будзем абмяркоўваць – якiм чынам Паўночная Карэя можа выправiць гэтую сытуацыю, якiм чынам яна можа незваротна спынiць свае ядзерныя праграмы, каб гэта было можна праверыць”. Тым часам прадстаўнiкi Паўдзённай i Паўночнай Карэi дамовiлiся правесьцi ўрадавыя перамовы на наступным тыднi. Паўдзённая Карэя жадае скарыстацца з магчымасьцi, каб пераканаць Пхэньнян адмовiцца ад ядзерных праграмаў у абмен на эканамiчную дапамогу i паляпшэньне адносiнаў зь iншымi краiнамi.
XS
SM
MD
LG