У шэрагу азiяцкiх краiнаў адзначаныя новыя выпадкi сьмяротна небясьпечнай хваробы, якую выклiкае вiрус САРС.
Паводле дзяржаўных мэдыяў Кiтаю, ад новай хваробы памерлi ўжо 92 чалавекi – зь iх 13 за апошнiя два днi. Паведамляецца, што мэр Пэкiну быў звольнены за неэфэктыўнае змаганьне з крызысам.
На сёньня ў сьвеце ад новай хваробы памерла ўжо больш за 200 чалавек. Агулам захварэла каля 3.800. У Ганконгу за выходныя памерлi яшчэ 19 чалавек.
Улады Паўночнай Карэi якая мяжуе з Кiтаем, абвесьцiлi карантын ў аэрапортах, чыгуначных станцыях i портах па ўсёй краiне.