САРАЕВА. Суд у Сараеве прызнаў басьнiйскага сэрба Зарку Пандурэвiча невiнаватым у ваенных злачынствах. Паводле суду, не было дастаткова доказаў таго, што Пандурэвiч зьдзяйсьняў такiя злачынствы падчас вайны ў Босьнii на пачатку 1990-х гадоў. Адразу пасьля суду Пандурэвiч быў вызвалены.
Судовы працэс над Падурэвiчам у Сараеве, якi iшоў чатыры месяцы, быў ухвалены гаагскiм трыбуналам ААН у ваенных злачынствах. Трыбунал у асноўным займаецца найбольш сур’ёзнымi злачынствамi, дазваляючы мясцовым судам у Босьнii разглядаць драбнейшыя справы.