Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:31 ]  У Афганістане не спыняюцца напады на міжнародныя сілы


БАГРАМ. У часе мінулых выхадных, невядомыя двойчы абстралялі базу міжнародных сілаў у Баграме. Прадстаўнік камандаваньня Даг Лефорж паведаміў, што таксама сёньня ў розных раёнах Афганістану адбыліся ўзброеныя напады на міжнародныя сілы. Учора, тэрарыст-самагубца ўзарваў сябе недалёка ад ваеннай базы каля Кандагару. Шэсьць ракетаў упалі недалёка ад амэрыканскай базы ў горадзе Шкін у правінцыі Пакція. Кааліцыйныя сілы ў Афганістане працягваюць ліквідацыю рэштак сілаў Талібану, якія атакуюць міжнародныя сілы са сваіх пазыцыяў у гарах.
XS
SM
MD
LG