64 * ФОРТ ГУД (ШТАТ ТЭКСАС). Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш паведаміў, што Сырыя пачынае разумець прапанову наконт супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў справе пошуку высокіх службоўцаў рэжыму Садама Хусэйна. Выступаючы пасьля наведаньня велікоднай багаслужбы, Буш таксама заявіў, што ёсьць добры шанец пераканаць Паўночную Карэю ў неабходнасьці спыніць свае ядзерныя праграмы.