ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сёньня заявіў, што яго не хвалююць антыамэрыканскія дэманстрацыі ў Іраку, бо гэткія пратэсты уяўляюць сабою сымбаль свабоды. Паводле Буша, падзеньне ірацкага рэжыму ”зробіць сьвет больш спакойным”. Прадстаўнік брытанскага Міністэрства Абароны заявіў, што можа спатрэбіцца шмат часу на пошукі ірацкай зброі масавага зьнішчэньня, наяўнасьць якой паслужыла кааліцыйным сілам апраўданьнем для пачатку вайны.