Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:36 ]  Ян Павел ІІ выступіў зь велікодным пасланьнем


ВАТЫКАН. Папа рымскі Ян Павел ІІ выступіў сёньня зь велікодным пасланьнем да вернікаў, заклікаўшы да міру ў сьвеце. Выступ папы на пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме слухалі дзясяткі тысячаў людзей. Папа выказаў глыбокае засмучэньне з прычыны няспыннага гвалту на Сьвятой Зямлі і заклікаў сьвет памятаць пра забытыя войны. Ён таксама заклікаў да міру ў Іраку і сказаў, што іракцам мусіць быць дазволена самым узначаліць адбудову сваёй краіны.
XS
SM
MD
LG