ВАШЫНГТОН. Праамэрыканскі лідэр ірацкай апазыцыі Ахмад Чалабі заявіў, што ў будучым урадзе Іраку сярод іншага маюць быць прадстаўленыя ісьлямскія рэлігійныя партыі. Чалабі аднак зазначыў, што гэтыя партыі ня будуць навязваць ірацкаму народу тэакратычнага дзяржаўнага ладу. Паводле Чалабі, Іраку патрэбная новая дэмакратычная канстытуцыя, якая б не дазволіла рэлігійным партыям усталяваць ісьлямскую дзяржаву.