ДАМАСК. Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заявіў сёньня двум амэрыканскім кангрэсмэнам, што ягоная краіна ня дасьць прытулку прадстаўнікам ірацкага рэжыму, якіх шукаюць сілы кааліцыі. Кангрэсмэны Нік Рэгал і Дарэл Іса абмяркоўваюць у Дамаску эскаляцыю напружаньня ў амэрыканска-сырыйскіх дачыненьнях. ЗША вінавацяць Сырыю ў падтрымцы тэрарызму і даваньні прытулку прадстаўнікам рэжыму Садама Хусэйна.