Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Турцыя зьбіраецца паслаць міратворцаў у Ірак

АНКАРА. Міністар замежных справаў Турцыі Абдула Гюль сёньня заявіў, што ягоная краіна ў прынцыпе жадае паслаць свае вайсковыя аддзелы зь міратворчымі мэтамі ў паваенны Ірак. Умовы гэткай місіі стануць прадметам абмеркаваньня паміж Анкарой і Вашынгтонам. Тымчасам сёньня камісар Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Крыс Патэн заклікаў да вяртаньня ў Ірак інспэктароў ААН для праверкі зброі масавага зьнішчэньня, якая можа быць знойдзеная кааліцыйнымі сіламі.
XS
SM
MD
LG