КАБУЛ. Як найменей пяць чалавек загінула і дзясяткі прапалі бязь вестак у выніку паводкі, спрычыненай моцнымі дажджамі ў некалькіх раёнах Афганістану. Ратаўнічыя службы ня здолелі дабрацца да раёнаў бедзтва, аднак цэнтральныя ўлады спадзяюцца ўжыць для ратаваньня верталёты.