Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:55 ]  Генерал Рыч Натонскі ў горадзе Кут заявіў мясцовым лідарам, што зараз ён будзе кіраваць рэгіёнам


КУТ (ІРАК). Кiраўнiк падразьдзяленьня марской пяхоты ЗША ва ўсходнеiрацкiм горадзе Кут сёньня склiкаў лiдэраў мясцовых плямёнаў, каб заручыцца iхнай падтрымкай у кiраваньнi рэгiёнам. Генэрал Рыч Натонскi заявiў некалькiм дзясяткам мясцовых лiдэраў, што да правядзеньня дэмакратычных выбараў можа прайсьцi даволi значны час. Да таго часу, сказаў генэрал старэйшынам, кiраваць рэгiёнам будзе ён сам, раячыся зь iмi. Раней Саiд Абас, анты-амэрыканскi мусульманскi сьвятар-шыiт, заняў будынак гарадской рады i заявiў, што кантралюе горад. Абас прысутнiчаў на сёньняшняй сустрэчы, але сядзеў не за галоўным сталом. Тым часам сотнi ягоных прыхiльнiкаў сабралiся каля гатэлю, дзе праходзiла сустрэча, каб выказаць сваю незадаволенасьць.
XS
SM
MD
LG