Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:24 ]  Вашынгтон абмяркоўвае мэтазгоднасьць аднаўленьня перамоваў з Пхэнянам

ВАШЫНГТОН: Злучаныя Штаты разглядаюць пытаньне свайго ўдзелу ў плянаваных перамовах з Паўночнай Карэяй пры ўдзеле Кітаю. У пятніцу, Пхэнян афіцыйна аб’явіў, што цягам бліжэйшых месяцаў Паўночная Карэя можа вырабіць да 8 атамных бомбаў. Пасьля гэтай заявы Пхэняну, прадстаўнік Белага Дому Клэр Бучан паведаміла, што Вашынгтон правядзе кансультацыі з Паўдзённай Карэяй, Японіяй і Кітаем ў справе сваіх далейшых крокаў. Прадстаўнік Дзярж-дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр адмовіўся пацьвердзіць, ці ЗША наагул возьмуць удзел у перамовах з Пхэнянам, якія заплянаваныя на наступны тыдзень у Пэкіне. У міжчасе Паўночная Карэя прапануе Сэўлу правесьці 27-29 красавіка ў Пхэняне двухбаковыя перамовы на ўзроўні міністраў. Паўдзённая Карэя хацела б абмеркаваць адмаўленьне сваёй суседкі ад ядзернай зброі, прастаўкі гуманітарнай дапамогі Пхэняну і паляпшэньне зносінаў зміжнароднай супольнасьцю. Пхэнян скасаваў ранейшыя перамовы з Сэўлам, якія павінны былі адбыцца у гэтым тыдні.
XS
SM
MD
LG