Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:21 ]  ЗША ня ўпэўненыя, ці Садам Гусэйн загінуў, ці жыве


ВАШЫНГТОН: Амэрыканскія прадстаўнікі заяўляюць, што далей застаецца неясным, ці Садам Гусэйн і ягоныя сыны жывыя, ці загінулі. Сумненьняў не разьвеяў і той факт, што арабская тэлевізыя Абу Дабі чарговы раз паказала Гусэйна і ягонага сына Кусая сярод сваіх прыхільнікаў у Багдадзе. Паводле арабскага тэлеканалу, здымкі паходяць з 9 красавіка, дзень пасьля таго, як амэрыканцы перанаялі амлыь поўны кантроль над Багдадам. Кіраўніцтва тэлеканалу адмаўляецца паведаміць, адкуль мае відэа-стужку а таксама запіс голасу Садама. Амэрыканскія спецыялісты аналізуюць абедзьве стужкі.
XS
SM
MD
LG