Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  Суседнія з Іракам краіны заклікаюць як мага хутчэй перадаць ўладу ў краіне самым іракцам

РЫЯД: Міністры замежных справаў суседніх з Іракам краінаў заклікалі ЗША і Велікабрытанію пакінуць Ірак як мага хутчэй. У сумеснай дэклярацыі апублікаванай у Рыядзе, яны заклікалі вывесьці “ акупацыйныя” войскі і дазволіць іракцам стварыць свой, прадстаўнічы, ўрад, і самім распараджацца сваім багацьем –нафтавымі рэсурсамі. Міністры выказаліся за тое, каб ў пасьляваеннай адбудове Іраку, галоўная роля прыпала Аб’еднаным Нацыям. Міністры асудзілі таксама пагрозы з боку ЗША на адрас Сырыі, якая нібыта дае прытулак сябрам адхіленага ад ўлады ірацкага рэжыму і працуе над хімічнай зброяй. У сустрэчы ў рыядзе ўдзельнічалі міністры Савудаўскай равіі, Кувэйту, Сырыі, Ярданіі, Турцыі, Ірану, Егіпту і Баграйну. Учора у Багдадзе адбылася шматтысячная, найбуйнейшая за апошнія 10 дзён, анты-амэрыканская дэманстрацыя. Удзельнікі выкрыквалі лёзунгі супраць і Садама і ЗША, і патрабавалі вываду кааліцыйных сілаў з краіны.
XS
SM
MD
LG