ВАШЫНГТОН: Злучаныя Штаты разглядаюць пытаньне свайго ўдзелу ў плянаваных перамовах з Паўночнай Карэяй пры ўдзеле Кітаю. У пятніцу, Пхэнян афіцыйна аб’явіў, што цягам бліжэйшых месяцаў Паўночная Карэя можа вырабіць да 8 атамных бомбаў. Пасьля гэтай заявы Пхэняну, прадстаўнік Белага Дому Клэр Бучан паведаміла, што Вашынгтон правядзе кансультацыі з Паўдзённай Карэяй, Японіяй і Кітаем ў справе сваіх далейшых крокаў. Прадстаўнік Дзярж-дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр адмовіўся пацьвердзіць, ці ЗША наагул возьмуць удзел у перамовах з Пхэнянам, якія заплянаваныя на наступны тыдзень у Пэкіне.