Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:39 ]  Міністры замежных справаў блізкаўсходніх краінаў абмяркоўваюць ірацкую сытуацыю


ЭР-РЫЯД. Міністры замежных справаў шэрагу краінаў Блізкага Ўсходу вядуць ў Эр-Рыядзе (Савудаўская Арабія) перамовы пра сытуацыю ў Іраку. У сустрэчы бяруць удзел кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў, што мяжуюць з Іракам, а таксама Эгіпту і Бахрэйну, які цяпер старшынюе ў Лізе арабскіх краінаў. У цэнтры ўвагі – праблема фармаваньня новых ворганаў улады ў Іраку і знаходжаньне там вайскоўцаў ЗША й Вялікай Брытаніі. Ва ўступным слове да пачатку перамоваў міністар замежных справаў Савудаўскай Арабіі прынц Саўуд аль-Файсал заклікаў ЗША да дыялёгу з Сырыяй, каб пазьбегнуць новага канфлікту. Днямі Вашынгтон і Дамаск абмяняліся рэзкімі заявамі.
XS
SM
MD
LG