ЕРУСАЛІМ. У Ізраілі арыштаваныя чатыры паліцыянты. Іх абвінавачваюць у забойстве арыштаваная палестынца. Паводле ізраільскіх праваабаронцаў, летась, у сьнежні, паліцыянты затрымалі 18-гадовага палестынца ў Гэброне, што на Заходнім беразе Ярдвну, а ўжо праз гадзіну арыштаваны быў мёртвым. Ускрыцьцё паказала, што ён памёр ад моцнага ўдару па галаве. Паліцыянты былі арыштаваныя сёньня – пасьля чатырох месяцаў сьледства.