Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:46 ]  Хвіліна маўчаньня ў расейскай Думе ў памяць забітага Юшанкова

МАСКВА. Сёньня дэпутаты Дзяржаўнай Думы Расеі ўшанавалі памяць свайго калегі, сустаршыні партыі “Лібэральная Расея” Сяргея Юшанкова. 52-гадовы Юшанкоў быў забіты ўчора каля свайго дому ў Маскве. Забойца ня знойдзены. Шматлікія дэпутаты ахарактарызавалі забойства як палітычнае. Летась у Маскве ад рукі забойцы загінуў іншы сустаршыня партыі “Лібэральная Расея” Владзімір Галавлёв. Незадоўга да сьмерці Юшанкоў абвесьціў, што Лібэральная партыя будзе браць удзел у сьнежаньскіх парляманцкіх выбарах. Пахаваньне Юшанкова прызначанае на нядзелю.
XS
SM
MD
LG