МАСКВА. У Чачні цягам мінулага году прапалі больш 360 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў – паведаміў кіраўнік лічыльнай палаты Расеі Сяргей Сьцяпашын. Паводле Сьцяпашына, 20 мільёнаў рублёў – скрадзеныя. Зьнікненьне астатніх – вынік фінансавых парушэньняў, зьвязаных з недасканаласьцю бюджэтнага заканадаўства і слабой фінансавай дысцыплінай.