СРЫНАГАР (Індыя) Кіраўнік індыйскага габінэту ўпершыню цягам апошніх 16 гадоў наведвае Кашмір. У часе выступу перад 10 тысячамі людзей ў Срынагары, Атал Біхары Ваджпаі абяцаў падвысіць узровень жыцьця ў штаце праз стварэньне новых працоўных месцаў. Пры гэтым прэм’ер-міністар не падаў ніякіх падрабязнасьцяў. Ён чарговы раз заклікаў насельніцтва да мірнага суіснаваньня з суседнім Пакістанам. Асноўнае аб’яднаньне незалежнікаў, якія выступаюць за выхад Кашміру са складу Індыі, абвесьціла двухдзённы страйк – на знак пратэсту супраць візыту прэм’ер-міністра.