КІЕЎ. Прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч можа стаць кандыдатам у прэзыдэнты й мае шанцы стаць кіраўніком дзяржавы, калі ягоны ўрад выканае сваю праграму дзеяньняў, ці, прынамсі, зробіць у гэтым кірунку ўсё ад яго залежнае, лічыць прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма. Пра гэта ён сёньня заявіў у інтэрвію тэлерадыёкампаніі Бі-Бі-Сі. Тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Кучмы канчаецца восеньню 2004 году.