Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:36 ]  Прызначаныя прадстаўнікі Малдовы для распрацоўкі супольнай з Прыднястроўем Канстытуцыі

КІШАНЁЎ. У Малдове прызначаныя прадстаўнікі ў сумесную з Прыднястроўем камісію ў справе распрацоўкі праекту Канстытуцыі фэдэратыўнай дзяржавы. У складзе камісіі прадстаўнік Канстытуцыйнага Суду Малдовы, юрыст-навуковец а прадстаўнік парляманту. Разьвязаць прыднястроўскую праблему праз фэдэратыўны тып краіны прапанаваў у сёлетнім лютым прэзыдэнт Малдовы Владзімір Варонін. Паводле ягонага пляну, цягам шасьці месяцаў прадстаўнікі Малдовы й Прыднястроўя распрацуюць новую Канстытуцыю, у 2005 годзе прымуць яе на рэфэрэндуме і правядуць выбары ў парлямант аб’яднанай краіны. Чакаецца, што неўзабаве сваіх прадстаўнікоў вызначыць і Прыднястроўе.
XS
SM
MD
LG