Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:11 ]  Мусульманы-шыіты супраць удзелу ЗША ў стварэньні кіраўніцтва Іраку


ТЭГЭРАН. Лідар найбольшай ірацкай апазыцыйнай арганізацыі мусульманаў-шыітаў заклікаў суайчыньнікаў правесьці 22 красавіка ў месьце Кэрбэла акцыю пратэсту супраць плянаў ЗША стварыць часовую адміністрацыю краіны. Аятала Мухамэд Бакір аль-Хакім – кіраўнік Вышэйшай рады іслямскай рэвалюцыі ў Іраку, жыве ў Іране. Ён – эмігрант. Іранскае тэлебачаньне падае заяву аяталы пра тое, што йракцы павінны самі выбраць урад, які будзе абараняць іхную волю й незалежнасьць. Кэрбэла – сьвятое места шыітаў. Паволе паданьня, там памёр Імам Хусэйн – праўнук прарока Магамэда. Тысячы шыіцкіх паломнікаў – упершыню за чвэрць стагодзьдзя – пайшлі сёньня ў Кэрбэлу.
XS
SM
MD
LG