Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:02 ]  ЗША накіроўваюць у Ірак агентаў ФБР для пошукаў неацэнных экспанатаў зрабаваных у ірацкіх музэях


ВАШЫНГТОН: Злучаныя Штаты накіроўваюць у Ірак агентаў Фэдэральнага Разьведвальнага Бюро , каб дапамагчы знайсьці зрабаваныя ў Нацянальнага Музэю ў Багдадзе ды іншых музэяў, каштоўныя экспанаты. Дырэктар ФБР Робэрт Мілер заявіў, што ягоныя службы зробяць усё магчымае, каб вярнуць неацэнны скарбы мінуўшчыны ірацкаму народу. ФБР цесна супрацоўнічае з Інтэрполам, каб не дапусьціць продажу скрадзеных прадметаў на “ чорным рынку”. Тры сябры прэзыдэнцкага дарадчага камітэту ў справах культурнай спадчыны падалі ў адстаўку ў знак пратэсту супраць таго, што амэрыканскія сілы ў Багдадзе ня здолелі прадухіліць абрабаваньне багдадзкага музэю. Старшыня камісіі Мартын Саліван патлумачыў сваю адстаўку “ бяздзейнасьцю” амэрыканцаў.
XS
SM
MD
LG