ВАШЫНГТОН: Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд ня верыць, што самі амэрыканскія вайскоўцы знойдуць у Іраку зброю масавага зьнішчэньня, якая стала падставай для сілавагона адхіленьня ад ўлады рэжыму Садама Гусэйна. Рамсфэльд адзначыў, што трэба знайсьці тых іракцаў, якія скажуць, дзе схаваная гэтая зброя. Кіраўнік групы інспэктараў ААН Ганс Блікс заявіў, што інспэктары маглі б прыбыць у Ірак і аднавіць пошукі зброі масвага зьнішчэньня цягам двух тыдняў. Паводле Блікса, гэта выглядала б больш верагодна, калі б забароненую зброю знайшлі міжнародныя інспэктары. Аднак Вашынгтон заявіў, што ваенная аперацыя яшчэ не закончаная і гаворкі пра вяртаньне інспэктараў заўчасныя.