ДЭЛІ. Сёньня ў Індыі зафіксаваны першы чалавек, хворы на атыповую пнэўманію. Барацьба з гэтай небясьпечнай хваробаю ўжо каштавала краінам Азіі 11 мільярдаў даляраў, толькі Кітай быў вымушаны выдаткаваць 2 мільярды даляраў. Захворваньні атыповай пнэўманіяй зафіксаваныя ў 22 краінах сьвету, ад яе ўжо памерлі 160 чалавек, захварэлых налічваецца больш за тры з паловаю тысячы чалавек. 29 красавіка ў сталіцы Бангкоку адбудзецца саміт краінаў Паўдзённа -Усходняй Азіі , прысьвечаны пытаньням барацьбы з атыповай пнэўманіяй.